Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2013, 16:28

Чэрвеньскі рынак на новай пляцоўцы ў Мінску плануецца адкрыць 2 красавіка

27 сакавіка, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Чэрвеньскі рынак на новай пляцоўцы ў мінскім мікрараёне Лошыца пачне працаваць 2 красавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дырэкцыі рынку.

Урачыстая цырымонія адкрыцця аб'екта намечана на 6 красавіка. Ён размешчаны на месцы былога разваротнага тралейбуснага кальца на скрыжаванні вуліцы Маякоўскага і завулка Маякоўскага (недалёка ад Лошыцкага парку).

Плошча новага рынку складае 1,7 га, тут размешчаны больш як 700 павільёнаў, усе яны ўжо заняты, добраўпарадкавана стаянка аўтатранспарту. У асноўным прадпрымальнікі будуць гандляваць прамысловымі таварамі, але прадугледжаны і зоны продажу будматэрыялаў, плодаагародніннай і мяса-малочнай прадукцыі. Для рэалізацыі прадуктаў харчавання вызначаны асобны будынак. Летам дадаткова плануецца арганізаваць сезонны гандаль агароднінай і фруктамі. Што датычыцца "Чэрвеньскага пасажа", то пакуль пляцоўка пад яго не вызвалілася.

Эксплуатацыяй новага гандлёвага аб'екта займаецца ПУП "Чэрвеньскі рынак у Лошыцы" - даччынае прадпрыемства ТАА "НямігаЭкспартБуд", якое праводзіла будаўніцтва рынку (заснавальнікамі выступаюць Беларускі саюз прадпрымальнікаў, Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў і Беларуская канфедэрацыя прадпрымальніцтва).

Чэрвеньскі рынак у Мінску закрыўся 1 лютага. На цяперашнім месцы рынка прадугледжваецца будаўніцтва шматфункцыянальнага грамадска-дзелавога і гандлёва-забаўляльнага комплексу. Інвестарам выступае іранская кампанія Didas. Адпаведны інвестдагавор паміж ЗАТ "Дзідас Інтэрнэшнл Груп" (Іран) і Мінгарвыканкамам падпісаны ў лютым 2011 года.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі