Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2018, 15:02

Чатыры медалі заваявалі беларускія школьнікі на алімпіядзе па фізіцы ў Партугаліі

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Лісабоне падвялі вынікі 49-й International Physics Olympiad (IphO), беларускія ўдзельнікі заваявалі два сярэбраныя і два бронзавыя медалі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Сярэбраныя медалі заваявалі выпускнік ліцэя БДУ Яўген Ганковіч і вучань гімназіі нумар 1 Барысава Яўген Дзядкоў. Бронзавымі медалямі ўзнагароджаны выпускнік Гомельскага гарадскога ліцэя нумар 1 Мікалай Зунікаў і выпускнік ліцэя БДУ Уладзіслаў Фядурка. Кіраўнікі каманды - загадчык кафедры агульнай фізікі БДУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Анатоль Слабадзянюк і загадчык кафедры фізікі ліцэя БДУ Леанід Марковіч.

Міжнародная фізічная алімпіяда (IPhO) - прэстыжнае інтэлектуальнае спаборніцтва ва ўменні рашаць складаныя задачы. Яе адрозненне ад міжнароднай матэматычнай алімпіяды (IMO) заключаецца ў тым, што ўдзельнікі разам з тэарэтычнымі задачамі рашаюць эксперыментальныя, што павышае складанасць спаборніцкага марафону і абумоўлівае правядзенне двух конкурсных тураў. Абодва туры праводзяцца ў розныя дні, на кожны з іх даецца па пяць гадзін. Задачы для алімпіяды рыхтуюцца прадстаўнікамі краіны-арганізатара. 49-я IphO сабрала ў Партугаліі больш за 400 удзельнікаў з 90 краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі