21 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чатыры беларуска-амерыканскія мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж беларускімі дзяржорганамі і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША падпісаны сёння ў МЗС Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Дзяржаўным мытным камітэтам, Міністэрствам унутраных спраў, Следчым камітэтам Беларусі і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі Злучаных Штатаў Амерыкі.
Як адзначыла на мерапрыемстве часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, гэтыя дакументы - важны крок ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі. Яна звярнула ўвагу на высокія стандарты дзейнасці беларускіх праваахоўных органаў і выказала ўпэўненасць, што абодва бакі будуць эфектыўна ўзаемадзейнічаць. "Дакументы адкрываюць дарогу для дружалюбнага супрацоўніцтва", - сказала часовы павераны ў справах ЗША.
"Барацьба з гандлем наркотыкамі вельмі важна, і мы спадзяёмся на ўмацаванне супрацоўніцтва з беларускімі калегамі", - падкрэсліла дыпламат. Яна дадала, што амерыканскі бок разгледзіць прапановы беларускіх калег аб арганізацыі сумесных трэнінгаў на базе Акадэміі МУС.-0-