Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2018, 09:16

Чарговы этап штогадовага павышэння пенсійнага ўзросту пачынаецца 1 студзеня

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы этап штогадовага павышэння пенсійнага ўзросту пачынаецца 1 студзеня 2018 года. Гэта вынікае з указа нумар 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння", паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі 11 красавіка 2016 года падпісаў указ нумар 137, які прадугледжвае паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і мае на ўвазе, што да 1 студзеня 2022 года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны - у 58 гадоў. Указ уступіў у сілу 1 студзеня мінулага года. Такім чынам, з 1 студзеня 2018 года для мужчын узрост выхаду на заслужаны адпачынак складзе 61 год (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана тым, хто нарадзіўся з 1 ліпеня па 31 снежня 1957 года), а для жанчын - 56 гадоў (у другім паўгоддзі пенсія можа быць назначана народжаным з 1 ліпеня па 31 снежня 1962 года).

Аналагічна (на 3 гады за 6 гадоў) павялічаны ўзрост, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў. Суразмерна агульнаграмадзянскаму будзе паступова павышацца гранічны ўзрост знаходжання на ваеннай службе ваеннаслужачых. Паводле ацэнкі, да 2022 года пенсія па ўзросце будзе назначацца прыкладна 55 тыс. чалавек штогод. Па меры павышэння пенсійнага ўзросту адпаведна павялічваецца і перадпенсійны ўзрост.

У Беларусі ўстаноўлены гарантыі занятасці для людзей перадпенсійнага ўзросту. У Мінпрацы і сацабароны падкрэслілі, што ахоўныя нормы ў працоўных адносінах для работнікаў перадпенсійнага ўзросту (заключэнне/прадаўжэнне кантрактаў да дасягнення "новага" пенсійнага ўзросту) захоўваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі