Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2017, 18:16

Чаканая працягласць жыцця беларусаў у 2017 годзе перасягне 74 гады

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаканая працягласць жыцця беларусаў у 2017 годзе перасягне 74 гады, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці дэмаграфічных працэсаў. Па выніках 2017 года чаканая працягласць жыцця насельніцтва Беларусі перасягне 74 гады. Тэндэнцыі першага квартала дазваляюць аб гэтым заяўляць", - сказаў Валерый Малашка.

Ён адзначыў, што поспехі аховы здароўя відавочныя: развіваюцца медыцынскія тэхналогіі, сістэма аховы здароўя насельніцтва. Рэалізуецца дзяржпраграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", у якую ўключаны падпраграмы па прафілактыцы асноўных сацыяльна-значных захворванняў.

У той жа час, паводле слоў міністра, пэўную заклапочанасць выклікае распаўсюджанасць неінфекцыйных захворванняў, у тым ліку сардэчна-сасудзістых і анкалагічных. Менавіта апошнія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі непрацаздольнасці і смяротнасці насельніцтва. Прычына таго відавочная - па-ранейшаму сярод насельніцтва распаўсюджаны фактары рызыкі, звязаныя з паводзінамі: курэнне, нерацыянальнае харчаванне, недастатковая фізічная актыўнасць, спажыванне алкаголю.

"На сёння ў краіне дзевяць з дзесяці чалавек маюць ад адной да пяці асноўных шкодных у дачыненні да свайго здароўя прывычак. Напрыклад, кожны другі церпіць ад праблем са здароўем, звязаных з лішняй масай цела. Высокая ўдзельная вага курцоў - амаль 30 працэнтаў", - сказаў Валерый Малашка. Ён дадаў, што для паляпшэння сітуацыі неабходна ў тым ліку ўдзяляць увагу інфармацыйнаму напаўненню электронных рэсурсаў, якія матывавалі б на здаровы лад жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі