Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2019, 09:07

БРСМ прыме ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні парламенцкіх выбараў

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прыме ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні парламенцкіх выбараў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Дзмітрый Варанюк.

"Моладзь заўсёды прымала актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях. У цяперашняй кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання маладыя людзі таксама не застануцца безудзельнымі. Плануецца, што саюз моладзі будзе прадстаўлены на кожным выбарчым участку. Прадстаўнікі моладзі ўвойдуць у склад ініцыятыўных груп у падтрымку кандыдатаў, рашэннямі калегіяльных органаў будуць накіраваны кандыдатуры ва ўчастковыя камісіі і ў якасці наглядальнікаў. Мы таксама зробім усё магчымае, каб наша моладзь прыйшла на выбары і прыняла самы непасрэдны ўдзел у такой важнай для краіны палітычнай кампаніі", - сказаў Дзмітрый Варанюк.

Паводле яго слоў, план удзелу моладзі ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў быў зацверджаны ў сакавіку на Пленуме ЦК БРСМ. "Менавіта з таго часу мы пачалі падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў, фарміравалі спісы штабоў. Інакш кажучы гэта работа не аднаго дня. Саюз моладзі сфарміраваў рэспубліканскі, абласныя, Мінскі гарадскі і раённыя штабы па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і нумар 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі