Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2019, 13:48

Больш за Br100 млн вернута ў бюджэт па выніках мерапрыемстваў КДК у І паўгоддзі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў студзені-чэрвені бягучага года дазволілі вярнуць у бюджэт і накіраваць у даход дзяржавы грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці на суму больш за Br100 млн. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў перад пасяджэннем калегіі КДК яго старшыня Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні калегіі падводзяцца вынікі работы кантрольнага ведамства ў першым паўгоддзі бягучага года.

"Хацеў бы акцэнтаваць увагу на ўзмацненні прэвентыўнай ролі ў нашай дзейнасці. Тры гады таму была пастаўлена задача аслабіць прэс нагляду, каб разняволіць дзелавую ініцыятыву У гэтым годзе мы перайшлі ўжо на выбарачныя праверкі ў адпаведнасці з указам нумар 510. Яны назначаюцца на аснове рызыка-арыентаванага падыходу", - падкрэсліў Леанід Анфімаў. У адпаведнасці з планам у першым паўгоддзі былі праведзены 282 праверкі, 463 маніторынгі і 66 аўдытаў эфектыўнасці.

Вынікам кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў стала тое, што былі спагнаны, адноўлены ў бюджэт і накіраваны ў даход дзяржавы грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці на суму Br101,5 млн. "Органамі фінансавых расследаванняў узбуджана 590 крымінальных спраў. За паўгоддзе толькі па выніках работы Дэпартамента фінансавых расследаванняў даналічана ў бюджэт Br36 млн. За ліпень гэта лічба вырасла яшчэ на Br7 млн. Па матэрыялах Дэпартамента фінансавага маніторынгу ўзбуджана 222 крымінальныя справы і даналічана ў бюджэт амаль Br47 млн, прыменена санкцый на суму Br12,8 млн", - прывёў лічбы Леанід Анфімаў. Яшчэ адзін значны колькасны паказчык - па прадпісаннях КДК прадухілена неабгрунтаваных выплат прадпрыемствам на суму Br134,9 млн.

Намаганні камітэта ў студзені-чэрвені былі сканцэнтраваны на шырокім спектры пытанняў. Праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях павышэння эфектыўнасці работы арганізацый цэментнай прамысловасці, выканання зямельнага заканадаўства. Прааналізаваны эфектыўнасць выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама, стан спраў у арганізацыях Аршанскага раёна і ўсёй Віцебскай вобласці.

Ураду, дзяржорганам і адказным выканаўцам даручэнняў кіраўніка дзяржавы накіравана 1,4 тыс. пісем з прапановамі па ўстараненні выяўленых парушэнняў і недахопаў, павышэнні эфектыўнасці работы.

Шмат увагі ўдзелена рабоце са зваротамі грамадзян, развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з вышэйшымі органамі фінансавага кантролю іншых дзяржаў.

Да канца года КДК таксама ўдзеліць пільную ўвагу правядзенню кантрольных мерапрыемстваў у бюджэтаёмістых сферах, галінах і на аб'ектах, дзе выкарыстоўваюцца асноўныя патокі бюджэтнага фінансавання, спыненню неабгрунтаванага пасрэдніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі