Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2017, 09:35

Больш за 15 тыс. дзяцей прымуць удзел у акцыі "Нашы дзеці"

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці" на рэспубліканскім узроўні прымуць удзел больш за 15 тыс. дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі, якое прайшло пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Васіля Жарко.

На пасяджэнні Васіль Жарко адзначыў, што ў час акцыі ўвагай і клопатам павінна быць акружана кожнае дзіця, а мерапрыемствы ў рэгіёнах і галоўную ёлку краіны неабходна правесці на высокім арганізацыйным і творчым узроўні.

Васіль Жарко даручыў Міністэрству адукацыі, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму забяспечыць вырашэнне арганізацыйных і матэрыяльна-тэхнічных пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем мерапрыемстваў акцыі.

Дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года. Традыцыйна ва ўсіх рэгіёнах краіны ў гэтыя дні адбудуцца святочныя навагоднія паказы для дзяцей з удзелам кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый і прадпрыемстваў.

На галоўную ёлку краіны будуць запрошаны амаль 2 тыс. дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі