Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2018, 13:46

Больш як Br25 млн выдзелена ў Беларусі для ўдасканалення работы Белгідрамета

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як Br25 млн выдзелена ў Беларусі для ўдасканалення работы Белгідрамета, паведаміў сёння журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы падтрымаў дарожную карту па стратэгічным развіцці Белгідрамета на тры гады. Што датычыцца інвестыцый, то на гэты перыяд выдзелена Br25,6 млн для мадэрнізацыі, тэхнічнага перааснашчэння Белгідрамета і павышэння дакладнасці прагнозаў", - сказаў Андрэй Худык.

Для ўдасканалення работы Белгідрамета плануецца закупка сучаснага абсталявання, развіццё сеткі радыёлакацыйных назіранняў (устаноўка лакатараў у Віцебску і Гродне) і сеткі аўтаматычных метэастанцый. Акрамя таго, у Мінску будуецца сучасная гідраметэастанцыя.

Апраўдвальнасць сутачных прагнозаў Белгідрамета па абласных цэнтрах і Мінску складае каля 96,3 працэнта, па абласцях - 94-95 працэнтаў. "У апошнія месяцы працэнт апраўдвальнасці прагнозаў надвор'я стаў вышэйшы дзякуючы зладжанасці работы супрацоўнікаў Белгідрамета, паляпшэнню дысцыпліны, правільнаму выкарыстанню кадравага і тэхнічнага патэнцыялу, - заявіў міністр. - Гэты працэнт даволі высокі, але ў Еўропе ёсць паказчыкі і вышэйшыя. Мы да іх імкнёмся і таму ўкараняем сучасныя тэхналогіі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі