22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 4 тыс. пасажыраў скарысталіся дадатковым поездам Мінск-Віцебск у час "Славянскага базару", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
"За час ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" паслугамі дадатковага поезда ў напрамку Мінск-Віцебск скарысталіся 4 тыс. 33 пасажыры. Поезд курсіраваў штодзень з Мінска з 12 па 21 ліпеня", - растлумачылі ў БЧ.
"Фестывальны поезд быў запатрабаваны пасажырамі, у тым ліку дзякуючы зручнаму раскладу руху. Гасцям фестывалю была прадастаўлена магчымасць да пачатку вячэрніх канцэртаў азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі горада, акунуцца ў фестывальную атмасферу і затым з камфортам вярнуцца ў сталіцу", - канстатавалі ў БЧ.
БЧ ужо шосты год запар арганізоўвае рух дадатковага поезда на час правядзення "Славянскага базару".-0-