Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2017, 12:18

Больш як 32 тыс. шматдзетных сем'яў атрымалі дапамогу на падрыхтоўку да навучальнага года

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 14 жніўня аказана дапамога да навучальнага года больш як 32 тыс. шматдзетных сем'яў на падрыхтоўку да школы 65,5 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. На гэтыя мэты расходавана ўжо Br2,6 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадугледжана падпраграмай "Сям'я і дзяцінства" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады. Фінансаванне ажыццяўляецца са сродкаў мясцовых бюджэтаў на кожнае дзіця, якое вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня (да Br59,27). У цэлым на гэтыя мэты праграмай запланавана Br6,6 млн.

Як праінфармавалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, у бягучым годзе такую дапамогу плануецца аказаць 63,3 тыс. шматдзетных сем'яў на 154,7 тыс. вучняў. Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года, а таксама аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) у выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы жыхарства.

Усяго ў рэспубліцы знаходзіцца на ўліку амаль 93,2 тыс. шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца 279,2 тыс. дзяцей.

Прадугледжана дзяржаўнае забеспячэнне дзяцей-сірот ва ўсіх формах уладкавання. Так, у дзіцячых інтэрнатных установах, у тым ліку ў аддзяленнях дзіцячых сацыяльных прытулкаў, выхаванцы поўнасцю забяспечаны адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром. У сямейных формах уладкавання на выхаванне дзяцей-сірот належаць штомесячныя грашовыя выплаты (у сярэднім Br238,36 у месяц). Акрамя таго, на 1 жніўня на падрыхтоўку да новага навучальнага года дзяцей-сірот прыцягнута больш за Br465 тыс. ад спонсараў і грамадзян, якія прынялі ўдзел у дабрачынных акцыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі