Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2016, 16:20

Больш як 3 млн чалавек плануецца прышчапіць ад грыпу ў Беларусі за кошт бюджэту

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 3 млн чалавек плануецца прышчапіць ад грыпу за бюджэтныя сродкі ў гэтым сезоне, паведаміла журналістам намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржава забяспечыла выдзяленне сродкаў, каб гарантаваць ахову найбольш слабаабароненых кантынгентаў ад грыпу з дапамогай вакцынацыі. За бюджэтныя сродкі плануецца прышчапіць у гэтым годзе больш як 3 млн чалавек", - сказала Ірына Глінская.

У гэтым сезоне будуць прымяняцца вакцыны - "Грыпол плюс" (Расія), "Інфлювак" (Нідэрланды), "Ваксігрып" (Францыя). Для вакцынацыі ў асобных калектывах будзе выкарыстоўвацца жывая вакцына "Ультравак" (Расія). Вакцыны даўно прымяняюцца ў краіне і зарэкамендавалі сябе як высокаэфектыўныя і бяспечныя прэпараты, адзначыла намеснік галоўнага ўрача.

Найбольш спрыяльным перыядам для правядзення вакцынацыі лічыцца кастрычнік-лістапад. Тым больш гэтаму садзейнічае цяперашняя эпідэмічная сітуацыя ў краіне. Узровень захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі адпавядае гэтаму перыяду года, захваральнасць вызначаецца ў першую чаргу негрыпознымі вірусамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі