Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 красавіка 2018, 14:01

Больш як 18 млн дрэў плануецца пасадзіць у Беларусі ў час Тыдня лесу

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 18 млн дрэў плануецца пасадзіць у Беларусі ў час Тыдня лесу, паведаміў сёння журналістам міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акцыя праводзіцца ўжо 11 раз. Для яе Міністэрства лясной гаспадаркі падрыхтавала больш за 1,3 тыс. аб'ектаў. Плануецца пасадзіць больш за 18 млн дрэў", - сказаў Віталь Дрожжа. Новыя лясы ў час акцыі намечана стварыць на плошчы звыш 3,7 тыс. га.

Тыдзень лесу праходзіць у Беларусі з 14 па 21 красавіка. Яго арганізатарам традыцыйна выступае Мінлясгас. У гэтым годзе акцыя прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню лясоў, пашкоджаных у выніку масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў.

Старт акцыі быў дадзены сёння ў Лагойскім раёне. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць прадстаўнікі бізнесу, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых ведамстваў, дэпутацкі корпус. З кожным годам удзел у мерапрыемстве прымае ўсё большая колькасць беларусаў. У 2016 годзе акцыю падтрымалі 81 тыс. чалавек, у 2017-м - 82,5 тыс. "Спадзяёмся, што ў гэтым годзе колькасць удзельнікаў перасягне 100-тысячны рубеж", - дадаў міністр.

Прыняць удзел у акцыі зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы краіны забяспечаць добраахвотнікаў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

Віталь Дрожжа падкрэсліў, што лясы маюць важнейшае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Амаль 40 працэнтаў тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі. "Асноўныя задачы Міністэрства лясной гаспадаркі - лесакіраванне і лесааднаўленне. Мы праводзім планавыя высечкі, і на гэтых тэрыторыях неабходна ствараць новыя лясы. У гэтым годзе плануем пасадзіць лясы на плошчы каля 29 тыс. га", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі