Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 студзеня 2016, 13:07

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з лютага павышаецца да Br1 млн 591 тыс. 310

28 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах снежня мінулага года ў разліку на месяц. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 студзеня 2016 года нумар 4, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года ў разліку на месяц складае Br1 млн 591 тыс. 310 (з 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016 года БПМ складае Br1 млн 567 тыс. 810).

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва - Br1 млн 751 тыс. 560; пенсіянераў - Br1 млн 213 тыс. 110; студэнтаў - Br1 млн 539 тыс. 810; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br1 млн 10 тыс. 500; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br1 млн 415 тыс. 810; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br1 млн 741 тыс. 220.

Як адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны, у сувязі са змяненнем БПМ з лютага павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца з памеру БПМ.

Таксама з лютага павысіцца крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) грамадзян і сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Будзе праведзены пераразлік штомесячнай сацыяльнай дапамогі, што прадастаўляецца ў рамках ДАСД.

БПМ як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі