Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2017, 18:50

Бязвізавы рэжым даў магчымасць прыцягнуць у Беларусь большую колькасць замежных турыстаў

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым даў магчымасць прыцягнуць у Беларусь большую колькасць замежных турыстаў. Такое меркаванне выказала журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу і якасці турпаслуг Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ганна Муха, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каля 30 тыс. іншаземцаў з моманту дзеяння ўказа кіраўніка дзяржавы аб бязвізавым рэжыме скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь. Асноўнымі напрамкамі з'яўляюцца спартыўны турызм і сфера культуры", - адзначыла Ганна Муха.

Бязвізавы рэжым выкарысталі многія балельшчыкі на розных буйных міжнародных спартыўных спаборніцтвах, якія прайшлі ўжо на тэрыторыі Беларусі: маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па фехтаванні, чэмпіянаце свету па паўэрліфтынгу, Кубку Еўропы ў бегу на 10 000 м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі