Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2019, 13:31

Бясплатныя кансультацыі для шматдзетных маці пройдуць 11 кастрычніка ў Мінюсце

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве юстыцыі пры ўдзеле Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты 11 кастрычніка пройдзе традыцыйная акцыя па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Мінюста Вольга Шыбко.

Прыём правядуць супрацоўнікі Мінюста, адвакаты, натарыусы і судовыя выканаўцы. Спектр пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў юстыцыі, шырокі і звязаны з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў, дзейнасцю натарыусаў і работнікаў органаў загса, адвакатаў, якія ажыццяўляюць юрыдычную дапамогу. Можна будзе атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з жыллёвым заканадаўствам, рэгуляваннем шлюбна-сямейных адносін. Акцыя пройдзе з 11.00 да 13.00 па адрасе г.Мінск, вул.Калектарная, 10.

Акрамя таго, для ўсіх маці, якія звярнуліся за прававой дапамогай, арганізуюць арт-прастору з выстаўкай лепшых фота і творчых работ пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Слова, першае ў жыцці…".

Аналагічныя акцыі правядуць галоўныя ўпраўленні юстыцыі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У прыватнасці, 11 кастрычніка ў Гомелі шматдзетных маці бясплатна пракансультуюць з 17.00 да 19.00 у публічным цэнтры прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна (пл.Перамогі, 2а), у Магілёве - з 11.00 да 13.00 па адрасе вул.Першамайская, 71, каб. 539. У Мінску акцыя пройдзе 14 кастрычніка з 10.00 да 13.00 ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама па адрасе пр.Пушкіна, 42, а ў Брэсце ў гэты дзень з 14.00 да 16.00 шматдзетныя і адзінокія маці могуць атрымаць бясплатныя кансультацыі па адрасе вул.Міцкевіча, 3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі