Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2019, 12:37

Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 13 і 14 красавіка

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 13 і 14 красавіка ў час "Фэсту экскурсаводаў - 2019", паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.

У гэтым годзе "Фэст экскурсаводаў" будзе юбілейны і пройдзе дзясяты раз. Запланаваны шматлікія экскурсіі па ўсёй краіне, таксама чакаюцца падарожжы па беларускіх мясцінах за мяжой. Падрыхтаваны і навінкі: квэсты для дзяцей і дарослых, незвычайныя маршруты па "звычайных" мясцінах. Запланаваны дзіцячыя, храмавыя, тэматычныя экскурсіі, экскурсіі для людзей з інваліднасцю, экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы.

"Стваральнікі "Фэсту экскурсаводаў" не ставяць сабе мэту павялічыць колькасць бясплатных экскурсій, але будуць больш пільна адсочваць іх якасць. Традыцыйна экскурсіі на "Фэсце экскурсаводаў" могуць праводзіць не толькі прафесійныя экскурсаводы, але таксама выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, даследчыкі пэўнай эпохі, асобы, тэматыкі або рэгіёна", - расказалі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Ідэя праводзіць "Фэст экскурсаводаў" з'явілася ў Беларусі ў 2009 годзе. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка.

Арганізатарамі "Фэсту экскурсаводаў - 2019" выступаюць Беларускі камітэт Міжнароднага савета па помніках і гістарычных мясцінах (ICOMOS), грамадскае аб'яднанне "Беларускі фонд культуры" і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце фестывалю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі