Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2018, 11:02

Бяспечныя роды і ўмацаванне імунітэту дзіцяці абмяркуюць на кангрэсе "МамаPro" ў Мінску

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі кангрэс "МамаPro" пройдзе 24 лістапада ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"МамаPro" - першая афлайн- і анлайн-пляцоўка для ўзаемадзеяння будучых бацькоў і тых, хто імі ўжо стаў, з вядучымі спецыялістамі ў галіне аховы здароўя. Бацькі могуць у фармаце адкрытага мікрафона задаць любыя пытанні экспертам у галіне аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі.

Мерапрыемства ў Мінску пройдзе ў незвычайным фармаце: на сцэне створаць радзільную залу і разыграюць складаныя сітуацыі з практыкі ўрачоў. Акрамя таго, медыкі пракаменціруюць стандартныя памылкі маладых бацькоў.

Будуць закранацца актуальныя тэмы планавання і вядзення цяжарнасці, родаў і першых дзён жыцця дзіцяці. Усе лекцыі адбудуцца ў інтэрактыўным фармаце. У бягучым годзе акцэнт зробяць не на лячэнні, а на прафілактыцы. На працягу дня мамы змогуць наведаць "Мама-маркет", атрымаць падарункі ад партнёраў праекта.

"Праект "МамаPro" ўзнік не выпадкова: мы разумелі, што мамы і ўрачы маюць патрэбу ў пляцоўцы, дзе яны ў зручным фармаце дыялогу змогуць сустракацца, чуць меркаванні. Для нас важна, каб камунікацыя "ўрач-пацыент" станавілася больш простай і свабоднай", - сказала кіраўнік праекта ўрач акушэр-гінеколаг Дзіяна Мардас. Паводле яе слоў, за год, на працягу якога праект рэалізуецца, ён выйшаў на новы ўзровень. Арганізатары не толькі пабывалі ва ўсіх рэгіёнах краіны, але і зрабілі некалькі падпраектаў, кожны з якіх прыносіць прыкметную карысць. Кангрэс запатрабаваны як сярод бацькоў, так і спецыялістаў.

Уваход на мерапрыемства 24 лістапада свабодны. Папярэдне неабходна зарэгістравацца.

Кангрэс падтрымліваюць Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі