Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 12:25

Беспрацоўным будуць прапаноўваць аплатныя грамадскія работы - Касцевіч

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беспрацоўным будуць прапаноўваць аплатныя грамадскія работы як форму часовай фінансавай падтрымкі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб тым, як будзе рэалізавана задача па працаўладкаванні да 1 мая беспрацоўных, міністр адзначыла, што неабходна разглядаць дзве катэгорыі беспрацоўных: беспрацоўныя, якім трэба прадаставіць пастаянную работу, і беспрацоўныя, для якіх сёння няма вакансій на рынку працы па іх кваліфікацыі.

"Тут у якасці часовай фінансавай падтрымкі беспрацоўнага можна прыцягваць да аплатных грамадскіх работ, - заявіла Ірына Касцевіч. - Службы занятасці і райвыканкамы павінны вызначыць такія базавыя кропкі, дзе будзе размешчана інфармацыя: якая гэта работа, якія грошы чалавек атрымае за гэту работу".

На думку міністра, беспрацоўныя павінны атрымліваць адкрытую і празрыстую інфармацыю, каб разумець, дзе сёння можна зарабіць грошы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі