Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2019, 19:12

"Белтэлекам" з 3 мая павышае кошт паслуг

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" з 3 мая павышае кошт паслуг, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

Кошт паслуг доступу ў інтэрнэт і пакетаў паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 4 працэнты. Кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у тым ліку па пропуску трафіку аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў), паслуг тэлебачання, выхад на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйных паслуг і іншых дадатковых паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 5 працэнтаў.

Павышэнне не закране тарыфы на рэгулюемыя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, доступу ў інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.

З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце "Белтэлекама".

"Тарыфная палітыка кампаніі "Белтэлекам" накіравана на максімальнае стрымліванне росту цэн. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг", - пракаменціравалі павышэнне кошту паслуг у кампаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі