Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2018, 19:59

"Белтэлекам" рэкамендуе адключаць у час навальніцы мадэмы

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты тэхнічнай падтрымкі РУП "Белтэлекам" рэкамендуюць адключаць у час навальніцы мадэмы і прыстаўкі, паведамляе БЕЛТА.

"Метэаралагічныя з'явы ствараюць электрамагнітны імпульс, з'яўляецца моцная шырокапалосная перашкода, якая ўздзейнічае як на работу бесправадных прыбораў (Bluetooth, Wi-Fi), так і на работу электрычных сетак", - адзначылі ў кампаніі.

Калі не адключаць мадэмы і прыстаўкі, пасля непагадзі абсталяванне можа не працаваць. Тады трэба паспрацаваць уключыць яго ў іншую разетку або скінуць настройкі да заводскіх. Калі гэтыя дзеянні не дапамагаюць, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі для замены прыстаўкі або мадэма.

У кампаніі звярнулі ўвагу, што абавязак адключаць абсталяванне ад сеткі ў час дрэннага надвор'я прапісаны і ў парадку аказання паслуг "Белтэлекамам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі