Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2017, 19:03

БЕЛТА бачыць вялікія магчымасці ў падпісаным з Арменпрэс мемарандуме аб супрацоўніцтве

17 лістапада, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. Мемарандум аб супрацоўніцтве, падпісаны паміж інфармацыйнымі агенцтвамі "Арменпрэс" і БЕЛТА ў час медыяфоруму "Асвятленне інтэграцыйных працэсаў на тэрыторыі СНД і ЕАЭС" у Ерэване, адкрывае новыя гарызонты для абмену інфармацыяй. Аб гэтым сказаў генеральны дырэктар агенцтва БЕЛТА Дзмітрый Жук у гутарцы з Арменпрэс.

"Падпісаннем мемарандума робіцца рэальны крок для ІА "Арменпрэс" і БЕЛТА ў плане абмену інфармацыяй і матэрыяламі. Сёння мы дакументам пацвердзілі тое, аб чым дагаворваліся і рабілі. Гэта вельмі зручны механізм, паколькі, напрыклад, я павінен адправіць у Ерэван свайго карэспандэнта, каб асвятліць візіт міністра абароны ў рамках АДКБ. Мне давядзецца траціць грошы на авіябілеты і іншае, а ў гэтым выпадку я магу звярнуцца да калегі, і яны адправяць нам матэрыялы і фатаграфіі. Гэта пагадненне дае магчымасць працаваць такім чынам", - сказаў Дзмітрый Жук.

Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ІА "Арменпрэс" і БЕЛТА дасць магчымасць журналістам абодвух бакоў прайсці навучанне ў агенцтвах адзін аднаго па праграмах абмену.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі