Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 снежня 2017, 09:11

БЕЛТА адкрыла кітайскую моўную версію інтэрнэт-сайта

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва адкрыла кітайскую моўную версію інтэрнэт-сайта. Яна размешчана па адрасе http://chn.belta.by.

Наведвальнікам прапануюцца інфармацыйныя паведамленні, фота- і відэакантэнт, тэматычныя сюжэты аб ключавых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі.

Інфармацыя пра Беларусь сёння запатрабавана кітайскамоўнай аўдыторыяй: сумесна з КНР паспяхова рэалізуюцца двухбаковыя праекты, расце цікавасць да беларускай тэматыкі з боку кітайскіх бізнесменаў, інвестараў і турыстаў. Развіццё супрацоўніцтва з Кітаем з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі.

БЕЛТА - буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Рэспублікі Беларусь. З 1918 года БЕЛТА нязменна захоўвае афіцыйны статус дзяржаўнага агенцтва навін краіны, з'яўляючыся аўтарытэтнай крыніцай аператыўнай інфармацыі аб падзеях у Беларусі.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва працуе ў рэжыме рэальнага часу і штодзень публікуе каля 200 інфармацыйных паведамленняў, 120 фотаздымкаў, а таксама відэасюжэты і інфаграфіку.

Акрамя беларускай, рускай, кітайскай моўных версій наведвальнікі інтэрнэт-партала БЕЛТА могуць скарыстацца англійскай, іспанскай і нямецкай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі