Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2019, 17:25

"Белпошта" з 15 лютага павышае тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" павялічвае тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"З 15 лютага нязначна зменяцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў: пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты. Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага пісьма, бандэролі, дробнага пакета масай 20-100 г павялічацца на 6 капеек", - удакладнілі ў "Белпошце".

У сярэднім павышэнне тарыфаў складзе не больш за 5 працэнтаў.

Змяненні не закрануць паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны.

Усе змяненні будуць актуалізаваны 15 лютага на сайце "Белпошты" ў раздзеле "Тарыфы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі