Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 19:54

"Белпошта" пракаменціравала сітуацыю з падробленымі паведамленнямі аб выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў у паштовых скрынях

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" пракаменціравала сітуацыю з падробленымі паведамленнямі аб выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў у паштовых скрынях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У РУП "Белпошта" паступіла інфармацыя аб тым, што некалькі жыхароў Заводскага раёна Мінска зоны абслугоўвання аддзялення паштовай сувязі нумар 47 атрымалі ў паштовыя скрыні паведамленні аб паступленні ў іх адрас заказной карэспандэнцыі з паметкай "Падаткі". Па выніках праверкі ўстаноўлена, што гэтыя паведамленні супрацоўнікамі "Белпошты" не раздрукоўваліся і не дастаўляліся", - расказалі ў "Белпошце".

"Цяпер работнікі "Белпошты" запісваюць кантактныя даныя грамадзян, якія атрымалі такія паведамленні, супакойваюць іх і інфармуюць аб тым, што гэтыя паведамленні несапраўдныя", - дадалі на прадпрыемстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі