Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2018, 18:52

"Белпалівагаз" прапануе вярнуцца да пытання ўвядзення адзінага тарыфу на газ летам і зімой

21 лютага, Астравец /Кар. БЕЛТА/. ДВА "Белпалівагаз" прапануе вярнуцца да пытання ўвядзення адзінага тарыфу на газ у летні і зімовы перыяд. Аб гэтым паведаміў сёння генеральны дырэктар "Белпалівагазу" Леанід Рудзінскі на падагульняючай калегіі Міністэрства энергетыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Леаніда Рудзінскага, такое рашэнне даўно наспела, яно лагічнае з улікам вопыту іншых краін. Да таго ж увядзенне адзінага тарыфу будзе дадатковым крокам для скарачэння перакрыжаванага субсідзіравання, адзначыў гендырэктар аб'яднання.

Леанід Рудзінскі таксама звярнуў увагу, што сёння ёсць жылыя дамы, якія знаходзяцца паблізу дзеючых газаправодаў, і туды цалкам можна падвесці газ - аднак жыхары гэтых дамоў усё роўна прадаўжаюць карыстацца газам у балонах (што эканамічна нявыгадна для арганізацый "Белпалівагазу"). І такіх дамоў налічваецца каля 150 тыс. У сувязі з гэтым прапануецца разгледзець магчымасць дыферэнцыяцыі цэн на газ у балонах для тых, хто мае магчымасць падключыцца да газаправода, а таксама дазволіць газавым гаспадаркам выдзяляць сродкі (субсідыі) на аказанне людзям дапамогі для газіфікацыі для мэт гатавання ежы.

Паводле інфармацыі на пачатак года, у Беларусі газіфікавана прыродным газам 100 працэнтаў гарадоў і раёнаў, 99 працэнтаў пасёлкаў гарадскога, рабочага і курортнага тыпу, 13,5 працэнта сельскіх населеных пунктаў. Усяго газіфікавана прыродным газам больш за 2,8 млн кватэр, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 422 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі