Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2017, 16:28

"Белмедпрэпараты" ў 2020 годзе плануюць пачаць вытворчасць інсулінаў у картрыджнай форме

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белмедпрэпараты" ў 2020 годзе плануюць пачаць уласную вытворчасць інсулінаў у картрыджнай форме, паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Кахавец, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы падышлі да рэвалюцыі ў галіне інсулінатэрапіі грамадзян. У лістападзе бягучага года прывозім машыну, якую манціруем і пачынаем працэдуру асваення новага прадукту", - сказаў Павел Кахавец.

Рэгістрацыя лякарстваў у новай форме займае прыкладна два гады. Чакаецца, што да 2020 годзе насельніцтва атрымае інсуліны ў картрыджнай форме.

Цяпер прадпрыемства закупляе прэпараты ў форме картрыджаў, ажыццяўляе фасоўку, упакоўку і ўваходны кантроль якасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі