Фота з архіва
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час на большай частцы рэспублікі будуць складвацца спрыяльныя ўмовы для правядзення палявых работ. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"На большасці плошчаў верхні слой глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. У многіх раёнах Віцебскай вобласці і месцамі на ўсходзе краіны з-за пераўвільгатнення глебы захоўваецца складаная абстаноўка для палявых работ і яравой сяўбы. Глеба на глыбіні 10 см прагрэлася да 11-16 градусаў, што садзейнічае з'яўленню ўсходаў і далейшаму развіццю сельскагаспадарчых культур. Складваюцца спрыяльныя ўмовы для пасадкі бульбы і сяўбы кукурузы", - расказалі ў Белгідрамеце.
Паводле інфармацыі аграметэаролагаў, у бліжэйшы час на большай частцы рэспублікі будуць складвацца цалкам спрыяльныя ўмовы для правядзення палявых работ, развіцця сельскагаспадарчых культур, пладовых насаджэнняў, нарастання вегетатыўнай масы траў. У паўночным рэгіёне і на ўсходзе краіны плошчы з пераўвільгатненнем будуць скарачацца, што дасць магчымасць павялічыць тэмпы сяўбы яравых культур.-0-