Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2012, 08:55

"Белавія" з 25 студзеня будзе выконваць рэйсы Мінск-Масква толькі ў аэрапорт Дамадзедава

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" будзе выконваць рэйсы Мінск-Масква толькі ў аэрапорт Дамадзедава, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

"У сувязі з аптымізацыяй палётаў у Маскву нацыянальнай авіякампаніяй было прынята рашэнне аб пераносе з 25 студзеня 2012 рэйсаў B21994/1993 Мінск-Масква (аэрапорт Шарамеццева)-Мінск у аэрапорт Дамадзедава", - расказалі ў прэс-службе.

Першыя змяненні ў раскладзе рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск былі праведзены авіякампаніяй ў кастрычніку 2011 года, калі былі адменены рэйсы ў аэрапорт Унукава, а таксама скарочана колькасць рэйсаў у аэрапорт Шарамеццева. Пасля закрыцця бюджэтнай авіякампаніі "Авіянова" у тэрмінале B засталася толькі авіякампанія "Белавія", у сувязі гэтым развіваць інфраструктуру тэрмінала толькі для яе адной стала немэтазгодна.

Агульная колькасць рэйсаў, што выконваюцца нацыянальнай авіякампаніяй па маршруце Мінск-Масква-Мінск, застаецца ранейшай - пяць разоў у дзень. Рэйсы, перанесеныя ў аэрапорт Дамадзедава, будуць выконвацца таксама ў рамках код-шэрынгавых пагадненняў з авіякампаніямі "Сібір" і "Трансаэра".

Час вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск рэйса B21994 - 19.30 (мінскі час), адпраўленне з аэрапорта Дамадзедава B21993 - 22.50 (маскоўскі час). Новы час выканання рэйсаў будзе садзейнічаць больш зручным стыкоўкам з дзясяткамі расійскіх і замежных авіякампаній.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі