Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2014, 12:27

Беларусы змогуць 90 дзён знаходзіцца на тэрыторыі Расіі без пастаноўкі на міграцыйны ўлік

11 лістапада, Масква /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Саюзнай дзяржаве будзе павялічаны тэрмін знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі Расіі і грамадзян Расіі ў Беларусі. Аб гэтым сёння на адкрыцці экспертна-медыйнага форуму "Пазнаючы Саюзную дзяржаву: ад Брэста да Уладзівастока" паведаміў статс-сакратар - намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рыхтуецца да падпісання расійска-беларускі пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міждзяржаўнае пагадненне аб роўных правах грамадзян на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СД.

"Пратаколам прадугледжваецца ўстанавіць новы, больш доўгі тэрмін знаходжання нашых грамадзян на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы без пастаноўкі на міграцыйны ўлік - 90 дзён. Гэта факт", - адзначыў Рыгор Карасін. На гэты момант беларусы, напрыклад, могуць знаходзіцца на тэрыторыі Расіі без пастаноўкі на ўлік 30 дзён.

Прадстаўнік МЗС Расіі праінфармаваў, што расійскім знешнепалітычным ведамствам сумесна з Федэральнай міграцыйнай службай і іншымі ведамствамі прапрацоўваюцца пытанні аб стварэнні адзінай візавай прасторы. "Усё гэта з'яўляецца значнай асновай для развіцця яшчэ аднаго звяна інтэграцыі - адзінай гуманітарна-турыстычнай прасторы як унутранай, так і з выхадам на замежнага спажыўца", - падкрэсліў Рыгор Карасін.

Сёння ў Маскве адкрыўся экспертна-медыйны форум "Пазнаючы Саюзную дзяржаву: ад Брэста да Уладзівастока". У ім прымаюць удзел больш як 60 беларускіх і расійскіх экспертаў і журналістаў, якія абмяркоўваюць шляхі павышэння турыстычнай прывабнасці СД.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі