Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2019, 16:28

Беларускую граніцу перасеклі першыя балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пачаў працаваць бязвізавы рэжым для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў. Першыя перасеклі ўжо беларускую граніцу - праз аўтадарожны пункт пропуску "Брэст" у краіну прыбыла сям'я з Германіі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле апошніх даных, пагранічнікі аформілі больш за 70 іншаземцаў па білетах на спартыўныя мерапрыемствы Гульняў. Амаль палову з іх склалі грамадзяне Францыі.

Найбольш папулярнымі сярод гасцей II Еўрапейскіх гульняў з'яўляюцца аўтамабільны і чыгуначны напрамкі, а вось удзельнікі (усяго па стане на поўдзень 10 чэрвеня беларускую граніцу перасеклі амаль 100 чалавек) у абсалютнай большасці аддаюць перавагу авіяцыйнаму.

Удзельнікаў і гасцей Гульняў у пунктах пропуску афармляюць у прыярытэтным парадку па асобных каналах, абазначаных лагатыпам спаборніцтваў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі