Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2019, 16:11

Беларускую АЭС абароняць ад інцыдэнтаў з дронамі

18 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС будзе абаронена ад інцыдэнтаў з дронамі, паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

"Сёння гэта пытанне вырашана на высокім узроўні, патрабаванні беларускага заканадаўства ў гэтым плане нават вышэйшыя, чым у Расіі і іншых краінах. Што датычыцца дронаў, то прыняты дакументы аб мерах для бяспекі атамнага аб'екта. Над гэтым мы працуем з адпаведнымі службамі ў рамках нашага заканадаўства", - расказаў Міхаіл Міхадзюк.

Калі гаварыць пра бягучыя работы на АЭС, то, паводле яго слоў, на першым энергаблоку практычна ўжо выйшлі на перадпускавыя аперацыі. Персанал станцыі задзейнічаны ў рэжыме, які з'яўляецца рабочым для ўжо дзеючай станцыі. Праведзены гідравыпрабаванні абсталявання першага і другога контураў. На другім блоку актыўна манціруецца асноўнае тэхналагічнае абсталяванне, ідзе падрыхтоўка да этапу падачы напружання на ўласныя патрэбы, каб можна было праводзіць індывідуальнае апрабаванне зманціраванага абсталявання.

Адказваючы на пытанне аб выбарцы расійскага крэдыту на будаўніцтва станцыі, намеснік міністра сказаў: "У нас няма сёння праблем з фінансаваннем аб'екта, і іх не чакаецца ў будучым. Фінансаваннем мы будзем забяспечаны аж да ўводу двух блокаў. Ніякіх перашкод для гэтага няма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі