Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 жніўня 2019, 17:36

Беларускія суды з 1 студзеня пераходзяць на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія суды з 1 студзеня 2020 года пераходзяць на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць зняты", - сказаў Валянцін Сукала.

Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць адыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваны, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць па іх заўваг і спрэчак. "І самі працэсы будуць праходзіць зусім у іншым рэжыме - рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для правядзення судовых працэсаў", - дадаў старшыня Вярхоўнага суда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі