Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2018, 10:02

Беларускія школы пачынаюць прыём дакументаў будучых першакласнікаў

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія школы пачынаюць прыём дакументаў будучых першакласнікаў, паведамляе БЕЛТА.

У Міністэрстве адукацыі адзначылі, што ў гэтым годзе прыёмная кампанія ў першыя класы стартуе 12 чэрвеня. "Прыём у першыя класы рэгулюецца пастановай Міністэрства адукацыі ад 20 снежня 2011 года нумар 283 "Аб зацвярджэнні палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі". Згодна з ёй законны прадстаўнік будучага першакласніка павінен падаць наступны пакет дакументаў: заяву аб залічэнні дзіцяці ў першы клас, яго пасведчанне аб нараджэнні і медыцынскую даведку ўстаноўленай формы", - праінфармавалі ў Мінадукацыі.

Пры гэтым поўны пакет дакументаў прымаецца ад сем'яў, якія пражываюць у мікрараёне, замацаваным за ўстановай адукацыі. "Тыя, хто не пражывае ў замацаваным мікрараёне, могуць у гэтыя ж тэрміны падаць заяву, якая будзе асобна зарэгістравана. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанове адукацыі ў парадку чарговасці падачы дакументаў такая магчымасць ім можа быць прадастаўлена", - растлумачылі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі