Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2017, 16:31

Беларускія разведчыкі правядуць тактыка-спецыяльнае вучэнне перад "Захадам-2017"

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разведчыкі ўдасканаляць палявую вывучку на заключным этапе падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Тактыка-спецыяльнае вучэнне сіл і сродкаў разведкі пройдзе 9-10 жніўня згодна з планам баявой падрыхтоўкі Заходняга аператыўнага камандавання на палігонах у зоне адказнасці аб'яднання.

"На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні арганізацыі разведкі ў ходзе выканання задач па прызначэнні, а таксама кіравання сіламі і сродкамі разведкі і іх усебаковага забеспячэння", - праінфармавалі ў Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі