Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2017, 11:31

Беларускія напрацоўкі ў галіне дзіцячай анкалогіі запатрабаваны ў свеце - Малашка

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія напрацоўкі ў галіне дзіцячай анкалогіі запатрабаваны ў свеце, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка 11 кастрычніка перад урачыстым прыёмам у гонар 20-годдзя Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Імідж беларускай дзіцячай анкалогіі вельмі высокі. Мы сталі школай для шэрага дзяржаў, - сказаў Валерый Малашка. - Літаральна два тыдні таму я вернуўся з Азербайджана, дзе чуў толькі словы ўдзячнасці за тое, што мы дапамаглі ім укараніць методыку трансплантацыі касцявога мозгу. Яны са шчаслівымі вачамі гаварылі пра тых 52 дзяцей, якім трансплантаваны касцявы мозг. Гэта таксама дае добры іміджавы эфект для нашай сістэмы аховы здароўя".

Паводле слоў міністра, у РНПЦ сёння не толькі прыязджаюць на лячэнне пацыенты з усяго свету. Тут павышаюць кваліфікацыю медработнікі з шэрага дзяржаў. Гэта не толькі ўрачы-педыятры, анколагі, урачы лабараторнай дыягностыкі, але і медсёстры, паколькі пры доглядзе і суправаджэнні лячэбных праграм у такіх пацыентаў ёсць асаблівасці.

Калі раней у Беларусі выкарыстоўвалі тэхналогіі лячэння, што прыйшлі ў першую чаргу з Германіі, то сёння ў многіх назвах пратаколаў лячэння ў галіне дзіцячай анкалогіі ёсць слова "Мінск". РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і і імуналогіі стаў не проста цэнтрам, які выкарыстоўвае тэхналогіі, створаныя за мяжой, але і сам актыўна працуе ў гэтым напрамку, у тым ліку ў звязцы са спецыялістамі з Расіі, Германіі, еўрапейскімі медыцынскімі супольнасцямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі