Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 снежня 2017, 11:27

Беларускія медыкі расказалі падрабязнасці свайго вызвалення з лівійскага палону

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія медыкі расказалі падрабязнасці свайго вызвалення з лівійскага палону, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў аперацыйнай сястры Іны Бабуш, сітуацыя вырашылася ў адзін дзень, прычым казачным чынам. Жанчына прызналася, што яны з мужам не ведалі, куды звярнуцца са сваёй праблемай. Яна выпадкова зайшла на сайт кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і падумала, ці не звярнуцца да яго. Некалькі гадзін вырашала, што напісаць, але так нічога і не адправіла. Але літаральна ў той жа вечар з імі звязаўся памочнік Рамзана Кадырава.

Муж і жонка пакуль не гатовы гаварыць аб планах на будучыню. Урач-траўматолаг Сяргей Здота прызнаўся, што прапановы аб рабоце паступаюць ужо, што нядзіўна, улічваючы яго вопыт у рабоце з баявымі траўмамі.

Медыкі працавалі ў Лівіі па кантракце з 2010 года. Яны знаходзіліся ў горадзе Зінтане за 100 км ад Трыпалі, дзе працавалі ў прыватным медыцынскім цэнтры. Медыкаў утрымлівалі, каб прымусіць прадоўжыць кантракт: адабралі пашпарты, змясцілі пад дамашні арышт. Ім удалося адправіць сігнал у МЗС Беларусі пры дапамозе сродкаў сувязі.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі