Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2019, 14:39

Беларускія ламбарды будуць працаваць у новым фармаце

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ламбарды ў Беларусі будуць працаваць у новым фармаце, паведаміў журналістам старшыня праўлення Рэспубліканскай асацыяцыі мікрафінансавых арганізацый Іван Радзюкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА, каменціруючы ўказ нумар 394 "Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык".

Паводле слоў Івана Радзюкевіча, з уступленнем у сілу ўказа мікрафінансавыя арганізацыі чакае трансфармацыя па ўзоры развітых краін. Заканадаўствам прадугледжаны змяненні і для ламбардаў, якія змогуць займацца новымі відамі дзейнасці.

"Гэта будуць ужо, хутчэй, камісійныя магазіны тавараў, што былі ва ўжытку. Для кліентаў будуць даступны некалькі опцый - прадаць сваю маёмасць адразу ў гэты ламбард, атрымаць пазыку пад сваю маёмасць (опцыя класічнага ламбарда) або пакінуць маёмасць на камісійны продаж. Гэта вельмі добра, таму што ў чалавека з'яўляецца выбар", - лічыць старшыня праўлення асацыяцыі мікрафінансавых арганізацый.

З уступленнем у сілу ўказа нумар 394 пашырыцца кола асоб, якія змогуць звяртацца за грашамі ў спажывецкія кааператывы фінансавай узаемадапамогі. "Кааператывы стануць такімі, якімі павінны быць, гэта значыць служыць інтарэсам сваіх пайшчыкаў. Цяпер такімі могуць быць фермеры, фізічныя асобы, якія займаюцца відамі дзейнасці, што патрабуюць выплаты адзінага падатку", - нагадаў Іван Радзюкевіч. Паводле яго ацэнкі, за апошнія 5 гадоў кааператывы, якія па сутнасці раней выдавалі пазыкі без закладу, сапраўды перапрафіляваліся на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу.

Згодна з указам нумар 394, ламбарды змогуць прадастаўляць мікрапазыкі грамадзянам пад заклад аўтамабіляў (гэта значыць, аўто не трэба пакідаць на стаянцы ламбарда, а можна прадаўжаць ім карыстацца і выконваць абавязацельствы па пазыцы). Дзякуючы гэтаму паслугі аўталамбардаў могуць патаннець з улікам таго, што ім не трэба будзе аплачваць стаянку. Ламбарды таксама змогуць займацца камісійным гандлем, захоўваннем рэчаў і скупкай рухомай маёмасці для яе далейшага продажу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі