Поўная версія

Беларускія адвакаты растлумачаць на месцах асноўныя навацыі дэкрэта нумар 7

Грамадства 14.02.2018 | 16:07

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія адвакаты сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў растлумачаць на месцах асноўныя навацыі дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Чайчыц.

У прыватнасці, 15 лютага ў Пружанах пройдзе круглы стол адносна змяненняў у заканадаўстве, якое рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасць. У мерапрыемстве прымуць удзел і прадстаўнікі раённай выканаўчай улады. Удзельнікі круглага стала ўдзеляць увагу такім пытанням, як паведамляльны парадак прадпрымальніцкай дзейнасці, змяненні ў парадку правядзення праверак, прыцягненне да субсідыярнай адказнасці пры недастатковасці маёмасці даўжніка і інш.

Такія мерапрыемствы адвакаты сумесна з Саюзам юрыстаў плануюць праводзіць рэгулярна ў розных рэгіёнах краіны. Як адзначыў Віктар Чайчыц, у бягучым годзе саветам Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў прынята рашэнне аб арганізацыі работы адвакатуры па прававым выхаванні. "Удзел адвакатаў у правым выхаванні грамадзян - адна з задач адвакатуры, - адзначыў кіраўнік БРКА. - Мы абавязаны трымаць руку на пульсе часу. Сёння ў цэнтры ўвагі два дэкрэты кіраўніка дзяржавы - нумар 7 і нумар 8. Праводзячы растлумачальную работу на месцах, мы ў першую чаргу ўносім свой уклад у рэалізацыю на практыцы важнейшых праграмных дакументаў, накіраваных на далейшае эканамічнае развіццё краіны".

У бягучым годзе гэта ўжо другі круглы стол па пытаннях навацый дэкрэта нумар 7, першы адвакаты і члены Саюза юрыстаў правялі ў Бярозаўскім раёне 6 лютага. Яго рэзультаты сведчаць аб неабходнасці прадаўжэння падобнай практыкі.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія