Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2017, 15:36

Беларускі вопыт аказання меддапамогі маці і дзецям уключаны ў раздзел рэкамендацый СААЗ

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі вопыт аказання медыцынскай дапамогі маці і дзецям уключаны ў раздзел рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш як 10 гадоў таму ў Беларусі была створана рознаўзроўневая сістэма аказання медыцынскай дапамогі. Гэты вопыт работы запатрабаваны ва ўсіх краінах свету, - сказала Алена Богдан. - Калі Сусветная арганізацыя аховы здароўя праводзіла даследаванне "Прадастаўленне комплекснага аказання медыцынскай дапамогі", то былі запрошаны менавіта прадстаўнікі Беларусі для напісання раздзела па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі маці і дзецям. У 2016 і 2017 гадах ішла работа над гэтым раздзелам. Чакаем публікацыю гэтых рэкамендацый СААЗ".

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліла, што задача створанай у краіне рознаўзроўневай сістэмы аказання медыцынскай дапамогі маці і дзецям - захаванне жыцця і здароўя жанчыны і нованароджанага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі