Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2018, 16:29

Беларускі міжнародны медыяфорум будзе практыка-арыентаваны - Лёгкі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" будзе практыка-арыентаваны, паведаміў журналістам першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння падыходзім да форуму як практыка-арыентаванай пляцоўкі, якая дае новыя веды. Форум павінен несці практычную карысць і значнасць для беларускай журналістыкі. Мы спадзяёмся, што з гэтага года зможам сарыентаваць форум на гэту задачу: прыўнясенне новых ведаў, кампетэнцый, навыкаў і вопыту. Каб наша беларуская журналістыка развівалася ў нагу з самымі сучаснымі сусветнымі трэндамі", - сказаў Павел Лёгкі.

Асноўныя пытанні, якія плануецца абмеркаваць на форуме, зводзяцца да тэмы пераводу ў лічбавы фармат медыяпрасторы. Размова пойдзе не проста аб укараненні новых тэхналогій. У цэнтры ўвагі будуць новыя фарматы ў журналістыцы, новыя методыкі і падыходы. Работа будзе пабудавана па чатырох тэматычных секцыях, прафесійныя пытанні змогуць абмеркаваць як пішучыя журналісты, так і прадстаўнікі інтэрнэт-выданняў і тэлебачання.

Традыцыйна пройдзе летняя школа журналістыкі, дзе майстры сваёй справы дадуць майстар-класы для будучых акул пяра.

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" пройдзе 11-14 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці. Удзельнікамі стануць кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

За час свайго існавання з 2006 года медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" стаў знакавым міжнародным праектам, які збірае вядомых прадстаўнікоў экспертнага і медыясупольніцтва краін СНД, блізкага і далёкага замежжа ў мэтах абмеркавання актуальных пытанняў сучаснага парадку дня, абмену думкамі, выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі