Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2018, 09:01

Беларускі кінолаг заняў першае месца ў індывідуальнай гонцы "Дог-біятлона" на АрМІ-2018

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваеннаслужачы тэрміновай службы кіналагічнага цэнтра УС малодшы сяржант Яўген Шатраўка з чатырохногім сябрам Цыцэронам заняў першае месца ў індывідуальнай гонцы "Дог-біятлона" конкурсу службовага сабакаводства "Верны сябар" на Армейскіх міжнародных гульнях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Ваеннаслужачы апярэдзіў саперніка амаль на мінуту, паказаўшы вынік 11 мінут 54 секунды. "Малодшы сяржант Яўген Шатраўка праслужыў ва Узброеных Сілах Беларусі крыху больш за паўгода. Сваім вынікам ён пацвердзіў высокую якасць падрыхтоўкі і прафесійнага майстэрства", - адзначылі ў ваенным ведамстве.

Конкурс службовага сабакаводства "Верны сябар" праходзіць у горадзе Дзмітраў (Расія). У ім прымаюць удзел зборныя кінолагаў з узброеных сіл сямі дзяржаў: Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, Егіпта, Алжыра, Узбекістана. У складзе 8 каманд сваё майстэрства дэманструюць 30 кіналагічных разлікаў. Конкурс прадоўжыцца да 5 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі