Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2018, 11:17

Беларуская мытня пакажа пункты пропуску з вышыні птушынага палёту

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мытня пакажа буйнейшыя пункты пропуску з вышыні птушынага палёту, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

ДМК падрыхтаваў серыю відэаролікаў аб самых буйных пунктах пропуску Беларусі. На працягу васьмі тыдняў у афіцыйных акаўнтах мытных органаў у сацыяльных сетках Facebook, Twitter, Instagram, а таксама на канале YouTube будуць публікавацца ролікі са здымкай з вышыні.

Як расказалі ў мытным камітэце, цяпер у акаўнтах можна ўбачыць першы відэаролік аб міждзяржаўным аўтадарожным пункце пропуску "Пясчатка", у далейшым будуць апублікаваны відэаматэрыялы аб пунктах пропуску "Беняконі", "Бераставіца", "Варшаўскі мост", "Дамачава", "Казловічы", "Урбаны", "Брузгі" і "Каменны Лог".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі