Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2017, 17:18

Беларуска-егіпецкі семінар па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пройдзе ў НАН 11 мая

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесны беларуска-егіпецкі семінар па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 11 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Для ўдзелу ў форуме ў Мінск прыбывае прадстаўнічая дэлегацыя егіпецкіх навуковых колаў на чале з прэзідэнтам Егіпецкай акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Махмудам Махамедам Сакрам. У складзе дэлегацыі егіпецкіх вучоных - прадстаўнікі такіх вядомых навуковых цэнтраў, як Навукаград Зевайлы, Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр, Цэнтральны металургічны навукова-даследчы інстытут, Сельскагаспадарчы навукова-даследчы цэнтр, Міністэрства навуковых даследаванняў.

Плануецца разгледзець шырокі спектр перспектыўных напрамкаў беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі, а таксама механізмы іх рэалізацыі. Члены дэлегацыі навуковых колаў Егіпта збіраюцца наведаць НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, НПЦ НАН Беларусі па земляробстве, ДНВА парашковай металургіі, НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, Фізіка-тэхнічны інстытут і Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі.

У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет 16 студзеня 2017 года было падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Егіпецкай акадэміяй навуковых даследаванняў і тэхналогій. Дакумент падпісалі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і прэзідэнт Егіпецкай акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Махмуд Махамед Сакр. Пагадненне прадугледжвае актывізацыю супрацоўніцтва паміж навуковымі ўстановамі для вырашэння навуковых пытанняў, якія ўяўляюць узаемны интерес.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі