Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 красавіка 2018, 19:57

Беларусбанк папярэджвае аб магчымых перапынках у абслугоўванні картак у ноч на 28 красавіка

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" папярэджвае аб магчымых перапынках у абслугоўванні ў ноч на 28 красавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі з правядзеннем ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" тэхналагічных работ 28 красавіка ў перыяд з 2.00 да 6.30 магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак пры правядзенні плацяжоў з выкарыстаннем mPOS-тэрміналаў, падключаных да апаратна-праграмнага комплексу Банкаўскага працэсінгавага цэнтра", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларусбанк просіць выбачэння за магчымыя нязручнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі