Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2019, 12:44

Беларусь з'яўляецца лідарам у рэгіёне па арганізацыі работы дасягнення МУР - Шчоткіна

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца лідарам у рэгіёне па арганізацыі работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, заявіла журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Мар'яна Шчоткіна. Яна прымае ўдзел у Нацыянальных кансультацыях аб прыярытэтах Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле ацэнкі сусветных экспертаў, Беларусь з'яўляецца лідарам у рэгіёне па арганізацыі работы па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Згодна з Індэксам устойлівага развіцця краін, мы займаем 23-е месца ў рэйтынгу сярод 162 дзяржаў. Гэта вельмі высокая пазіцыя, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Таму для нас вельмі важна, каб былі звязаны краінавая праграма і нашы нацыянальныя дакументы. Сёння мы зробім акцэнт у тым ліку на рэалізацыі краінавай праграмы, якая разлічана да 2020 года. Там ёсць 4 асноўныя напрамкі - дзяржкіраванне, эканоміка, экалогія і развіццё чалавечага патэнцыялу, што з'яўляецца прыярытэтамі развіцця нашай дзяржавы".

Двухдзённыя кансультацыі дадуць магчымасць абмеркаваць прапановы, што ўвойдуць у аснову краінавай праграмы да 2025 года. "Дарэчы, Беларусь уваходзіць у 30 дзяржаў свету, якія пачалі ўжо такое абмеркаванне. Мы хочам прапанаваць, каб пры дасягненні Мэт устойлівага развіцця, пры фарміраванні наступнай краінавай праграмы яе змястоўная частка грунтавалася перш за ўсе на нацыянальных інтарэсах Беларусі. А для гэтага важна, каб былі скарэліраваны інтарэсы дзяржкіравання, грамадзянскай супольнасці і прыватнага бізнесу", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

Нацыянальныя кансультацыі аб прыярытэтах Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады праходзяць 23-24 кастрычніка ў Мінску. Гэта праграма прыйдзе на змену Рамачнай праграме ААН па аказанні дапамогі Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады.

У першай частцы кансультацый удзельнікі азнаёмяцца з прыярытэтамі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2035 года, вынікамі рэгіянальных кансультацый, спосабамі паскарэння рэалізацыі МУР. Агенцтвы сістэмы ААН і нацыянальныя эксперты будуць абмяркоўваць прыярытэты дасягнення МУР па чатырох напрамках: зялёны пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту, арыентацыя на будучыя пакаленні, лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі, гендарная роўнасць у грамадстве.

Нацыянальныя кансультацыі аб прыярытэтах Рамачнай праграмы супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады ўпершыню праводзяцца з шырокім удзелам партнёраў ААН, такіх як прадстаўнікі ўрада, парламента, арганізацый грамадзянскай супольнасці і бізнесу. Кансультацыі з'яўляюцца прадаўжэннем дзейнасці арганізацый сістэмы ААН у Беларусі па аказанні дапамогі ў рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі