Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2018, 12:23

Беларусь зацікаўлена ў пераўтварэннях гарадскога асяроддзя з улікам змянення клімату

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў новых рашэннях па пераўтварэнні гарадскога асяроддзя з улікам змянення клімату, паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрый Семянкевіч сёння на адкрыцці міжнароднага навукова-практычнага семінара "Новыя тэхналогіі ў горадабудаўнічых рашэннях праблемы змянення клімату і адаптацыі да яго наступстваў" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацелася б, каб вынікам сённяшняй сустрэчы сталі не толькі навуковыя працы, але і дакументы, якія мы як міністэрства маглі б укараніць у практыку гарадскога планавання. Мы адкрыты для розных ідэй", - адзначыў Дзмітрый Семянкевіч.

Ён падкрэсліў важнасць узнімаемай тэмы, паколькі змяненне кліматычных умоў ва ўсім свеце патрабуе новых падыходаў да горадабудаўнічага развіцця. Усё больш актуальным становіцца стварэнне штучных рэльефаў, асяроддзя. І ў сувязі з гэтым Беларусь цікавіць замежны вопыт.

"Мы маглі б уводзіць новыя тэхналагічныя рашэнні ў гарадское планаванне. Не так даўно ў частцы разлікаў будынкаў змянілі нормы па нагрузках на асноўныя канструкцыі. Была праведзена навукова-даследчая работа, прааналізаваны гідраметэаралагічныя даныя за апошнія 50 гадоў, ветравыя, снегавыя нагрузкі. Магчымасці камп'ютарных тэхналогій далі магчымасць больш дэталёва падысці да гэтых пытанняў", - сказаў намеснік міністра.

У сваю чаргу кіраўнік праекта ПРААН-ГЭФ "Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі" Ірына Усава дадала, што асноўная мэта зялёнага горадабудаўніцтва - скарачэнне выкідаў парніковых газаў. Гэта ідэя стала не проста модным трэндам, а нормай жыцця, новым этапам развіцця тэрыторый, які знайшоў адлюстраванне ў Мэтах устойлівага развіцця. Гарады, што падпісалі Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі, цяпер распрацоўваюць дакументы па адаптацыі да змяненняў клімату.

"Каб працэс быў сістэмным і эфектыўным, неабходна аб'яднаць намаганні і вучоных, і практыкаў, і палітыкаў у дасягненні пастаўленых задач. Сённяшні семінар павінен стаць платформай для вызначэння далейшых сумесных крокаў", - адзначыла Ірына Усава.

На семінары разглядаўся замежны вопыт зялёнага горадабудаўніцтва, ацэнкі экалагічнай эфектыўнасці. Эксперты таксама абмеркавалі сучасныя выклікі, інавацыйныя тэхналогіі ў галіне энергаэфектыўнасці і ўстойлівага транспарту. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Інстытута даследаванняў жыллёвага будаўніцтва і гарадскога развіцця (універсітэт Эразма, Ротэрдам), Расійскай акадэміі мастацтваў, Саюза архітэктараў Расіі, БНТУ, "Мінскграда", УП "БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА" і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі