Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2017, 16:57

Беларусь вычарпальна адказала на пытанні Літвы па дакладзе аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы - Дзяржатамнагляд

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вычарпальна адказала на пытанні Літвы пры абароне даклада аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы на пляцоўцы МАГАТЭ. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляду) Вольга Лугаўская ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Абарона даклада адбылася ў час сёмай Агляднай нарады дагаворных бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы 31 сакавіка ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене. Задоўга да нарады дагаворных бакоў беларускі даклад выклікаў павышаную цікавасць, супараўнальную з цікавасцю да дакладаў краін з развітой ядзернай энергетыкай. Да яго паступіла 214 пытанняў (ад Літвы- 73). Як растлумачыла Вольга Лугаўская, пытанні літоўскага боку датычыліся многіх аспектаў будаўніцтва АЭС - выбару пляцоўкі, арганізацыі нагляду, аварыйнага рэагавання і г.д.

"На ўсе пытанні былі дадзены аб'ёмныя і вычарпальныя адказы, паколькі ніякіх заўваг адносна таго, што мы на нешта не адказалі, не паступіла. Пытанні былі сфармуляваны сцісла, мы пастараліся адказаць на іх разгорнута", - адзначыла начальнік Дзяржатамнагляду. Фармат абароны на пляцоўцы МАГАТЭ даваў магчымасць задаваць дадатковыя пытанні па нацыянальным дакладзе.

Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Васіль Сцепаненка лічыць, што не трэба палітызаваць сітуацыю вакол праекта БелАЭС. "Што датычыцца тэхнічных патрабаванняў, літоўскі бок нічога не можа нам прад'явіць. Што датычыцца іншых момантаў, якія яны агучваюць, - гэта чыста палітычныя патрабаванні", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі