Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2018, 17:11

Беларусь у кастрычніку прыме місію МАГАТЭ па аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у кастрычніку прыме місію МАГАТЭ па аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні (місія EPREV), паведаміў журналістам начальнік аддзела камунікацый і грамадскай інфармацыі Дзяржатамнагляду Алег Собалеў на брыфінгу ў БЕЛТА.

"У кастрычніку гэтага года Беларусь прымае місію EPREV па ацэнцы аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні. Да ўводу Беларускай АЭС краіна будзе прымаць яшчэ некалькі місій МАГАТЭ", - адзначыў Алег Собалеў.

Прадстаўнік Дзяржатамнагляду звярнуў увагу, што краіны па сваім жаданні запытваюць тую ці іншую місію МАГАТЭ, і Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з арганізацыяй. Так, для ацэнкі адпаведнасці стандартам міжнароднай бяспекі Беларусь у апошнія два гады запытвала і прымала місіі агенцтва IRRS і SEED. Эксперты не толькі сфармулявалі рэкамендацыі, але і вылучылі добрыя практыкі, якія могуць быць укаранёны іншымі краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі