Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 ліпеня 2019, 08:00

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці.

Лукашэнка: у імя сваёй незалежнасці мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняўЛукашэнка: у імя сваёй незалежнасці мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нацыянальнае свята аб'ядноўвае беларусаў у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

Лукашэнка: вызваленне Беларусі стала пунктам адліку новай гісторыі краіны - мірнай і стваральнайЛукашэнка: вызваленне Беларусі стала пунктам адліку новай гісторыі краіны - мірнай і стваральнай
"Мы моцныя ў цяжкасцях. Менавіта ў выпрабаваннях найбольш ярка праяўляецца духоўная сіла беларусаў - сплаў мужнасці, смеласці, імкнення да справядлівасці і гатоўнасці аддаць жыццё, але не стаць на калені, не пакарыцца", - заявіў беларускі лідар.

Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. У снежні таго ж года дэкрэтам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Яно адзначаецца ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - 3 ліпеня 1944 года. Упершыню Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці ў 1997 годзе.

Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі і беларускага народаВіншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі і беларускага народа
Віншаванні з Днём Незалежнасці Беларусі паступаюць у адрас кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа ад кіраўнікоў замежных краін, замежных палітычных і грамадскіх дзеячаў, кіраўніцтва інтэграцыйных аб'яднанняў.

Беларусь першай прыняла на сябе ўдары гітлераўцаў, а Мінск на другі дзень вайны быў падвергнуты бязлітаснай бамбардзіроўцы і артылерыйскаму абстрэлу. На подступах да горада гітлераўскія войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне. Асабліва мужна змагаліся з ворагам 100-я і 64-я стралковыя дывізіі. Але 28 чэрвеня фашыстам удалося авалодаць Мінскам. З першых дзён акупацыі жыхары горада падняліся на барацьбу з ворагам. 1100 дзён акупацыі - 1100 дзён самаадданай, гераічнай барацьбы з гітлераўскімі захопнікамі. Мінск быў акупіраваны, але не скораны.

Ідэя нацыянальнай дзяржавы праходзіла праз усе пакаленні беларусаў - ШарстнёўІдэя нацыянальнай дзяржавы праходзіла праз усе пакаленні беларусаў - Шарстнёў
Паводле слоў Мікалая Шарстнёва, галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці непарыўна звязана з важнейшай падзеяй у айчыннай гісторыі - вызваленнем ад нацызму.

У выніку бліскучай Беларускай аперацыі пры ўзаемадзеянні 1-га і 3-га Беларускіх франтоў і пры падтрымцы партызан 3 ліпеня 1944 года сталіца Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень стаў святам вызвалення ўсёй краіны. У Беларусі ведаюць цану свабодзе: у Вялікай Айчыннай вайне загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі.

Орда: мы павінны памятаць кожнага, хто змагаўся за наш мір і свабодуОрда: мы павінны памятаць кожнага, хто змагаўся за наш мір і свабоду
Міхаіл Орда падкрэсліў, што для прафсаюзаў ужо стала добрай традыцыяй у знакавыя даты збірацца каля Кургана Славы.

Традыцыйна 3 ліпеня беларускі народ аддае даніну павагі гераізму і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў краіну з руін.-0-

Святкаванне Дня Незалежнасці ў МінскуСвяткаванне Дня Незалежнасці ў Мінску
На плошчы Перамогі адбыўся мітынг. Усяго каля 80 мерапрыемстваў рознага ўзроўню - рэспубліканскіх, агульнагарадскіх, раённых - пройдуць сёння ў сталіцы.

Дзень Незалежнасці ў ВіцебскуДзень Незалежнасці ў Віцебску

Мітынг да Дня Незалежнасці на мемарыяле "Буйніцкае поле"Мітынг да Дня Незалежнасці на мемарыяле "Буйніцкае поле"

Маштабнае шэсце прайшло ў Гомелі ў Дзень НезалежнасціМаштабнае шэсце прайшло ў Гомелі ў Дзень Незалежнасці

Парад войскаў і ваеннай тэхнікі ў ГроднеПарад войскаў і ваеннай тэхнікі ў Гродне

Урачыстыя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці ў БрэсцеУрачыстыя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці ў Брэсце
У Брэсце 3 ліпеня адбылося ўскладанне вянкоў да галоўных сімвалаў мужнасці народа - Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" і абеліска "Вызваленне" на плошчы Свабоды.

У Магілёве адзначаюць Дзень НезалежнасціУ Магілёве адзначаюць Дзень Незалежнасці
Працуюць маладзёжная і інтэрактыўныя пляцоўкі, падрыхтавана маштабная спартыўная праграма.

Маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю паказалі на фестывалі "Баграціён"Маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю паказалі на фестывалі "Баграціён"
Гледачы ўбачылі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю "Аперацыя "Баграціён".

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі